Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 9:10-17 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 9:10-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 Пачатак мудрасьці - страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога - розум;
11 бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.
12 Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш.
13 Жанчына бяз розуму - крыклівая, дурніца - ні ў чым не абазнаная,
14 сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,
15 каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:
16 «хто дурны, заварочвай сюды!», а неразумным кажа яна:
17 «вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны».
ВЫСЛОЎІ 9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)