Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - 3 ЯНА

3 ЯНА 1

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Старац - любаснаму Гаію, якога я ў ісьціне люблю.
2Любасны! малюся, каб табе здаровілася і шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй.
3Бо я вельмі ўсьцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю вернасьць, як ты ходзіш у ісьціне.
4Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне.
5Любасны! ты як верны дзееш у тым, што робіш братам і вандроўнікам;
6яны засьведчылі перад царквою пра любоў тваю; ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як яно трэба дзеля Бога,
7бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў.
8Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне.
9Я пісаў быў царкве; але Дыятрэф, які любіць быць першым у іх, ня прымае нас.
10Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы.
11Любасны! не ўпадабняйся ліхому, а добраму. Хто робіць дабро, той Божы; а хто робіць ліха, ня бачыў Бога.
12Пра Дзімітрыя засьведчылі ўсе і сама ісьціна; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае ў ісьціне.
13Многае меўся я напісаць; ды не хачу пісаць табе чарнілам і трысьцінкаю,
14спадзяюся ж бо неўзабаве пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны.
15Мір табе! вітаюць цябе сябры; павітай сяброў паіменна. Амін.