4Безь Мяне сагнуцца сярод вязьняў і ўпадуць сярод забітых. Пры ўсім гэтым не адкасьнецца гнеў Ягоны, і рука Яго яшчэ прасьцёртая.
5О, Асур, жазло гневу Майго! і біч у руцэ ў яго - Маё абурэньне!
6Я пашлю яго супроць народу бязбожнага і супроць народу гневу Майго, загадаю яму - абабраць рабункам і ўзяць здабычу, і таптаць яго, як бруд на вуліцах.
7Але ён ня так падумае, і ня так намысьліць сэрца ягонае: у яго будзе на сэрцы - спустошыць і вынішчыць нямала народаў.