25Яшчэ нямнога, зусім нядоўга, і пройдзе Маё абурэньне, і лютасьць Мая абернецца на вынішчэньне іх.
26І падыме Гасподзь Саваоф біч на яго, як пад час паражэньня Мадыяма каля скалы Арыва, альбо як падняў на мора жазло і падыме яго, як на Егіпет.
27І станецца ў той дзень: здымецца з плячэй тваіх цяжар ягоны, і ярмо ягонае - з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад тлушчу.
28Ён ідзе на Аят; праходзіць Мігрон; у Міхмасе складвае запасы свае.
29Праходзяць цясьніны; у Геве начлег іхні; Рама трасецца; Саўлава Гіва разьбеглася.
30Галасі голасам тваім, дачка Галімава; хай пачуе цябе Лаіс, гаротны Анатот!
31Мадмена разьбеглася, жыхары Гевіма пасьпешна ўцякаюць.
32Яшчэ дзень прастаіць ён у Нове; пагражае рукою сваёю гары Сіёну, пагорку Ерусалімскаму.
33Вось, Гасподзь, Гасподзь Саваоф, страшнаю сілаю сарве вецьце дрэў, і выбуялыя сьсечаны будуць, выносныя пахілены да зямлі.
34І пасячэ нетры лесу жалезам, - і Ліван упадзе ад Усемагутнага.