Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСАІ - ІСАІ 10

ІСАІ 10:16-22

Help us?
Click on verse(s) to share them!
16За тое Гасподзь, Гасподзь Саваоф, пашле сухоты на тлустых яго і сярод знакамітых яго запаліць полымя, як полымя агню.
17Сьвятло Ізраіля будзе агнём, і Сьвяты яго - полымем, якое спаліць і зжарэ церне яго і бадзякі яго за адзін дзень;
18і славуты лес яго і сад яго, ад душы да цела, вынішчыць; і ён будзе, як чэзлы прысьмертнік.
19І рэшта дрэў лесу будзе такая малая лікам, што дзіця зможа зрабіць вопіс.
20І будзе ў той дзень: рэшта Ізраіля і хто ўратуецца з дома Якава, ня будуць больш спадзявацца на таго, хто пабіў іх, а пакладуць надзею на Госпада, Сьвятога Ізраілевага, са шчырым сэрцам.
21Рэшта навернецца, рэшта Якава - да Бога моцнага.
22Бо, хоць бы народу ў цябе, Ізраіле, было столькі, колькі пяску марскога, толькі рэшта яго вернецца; вынішчэньне вызначана, каб зьдзейсьнілася справядлівасьць;

Read ІСАІ 10ІСАІ 10
Compare ІСАІ 10:16-22ІСАІ 10:16-22