4сказалі Яму: Настаўнік! гэтую жанчыну засьпелі на блудзе;
5а Майсей у законе наказваў нам пабіваць такіх камянямі: Ты што скажаш?
6Казалі ж гэта, выпрабоўваючы Яго, каб знайсьці што-небудзь і зьвінаваціць Яго, але Ісус, нахіліўшыся нізка, пісаў пальцам на зямлі, не зважаючы на іх.
7Калі ж папыталіся ў Яго далей, Ён, схіліўшыся, сказаў ім: хто з вас бяз грэху, першы кінь у яе каменем.
8І зноў, нахіліўшыся нізка, пісаў на зямлі.
9А яны, пачуўшы гэта і адчуўшы дакоры сумленьня, пачалі выходзіць адзін за адным, пачынаючы са старэйшых да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне.