Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЯНА - ЯНА 2

ЯНА 2:15-21

Help us?
Click on verse(s) to share them!
15І зрабіўшы бізун зь вяровак, выгнаў з храма ўсіх, і авечак і валоў таксама, і грошы ў мяняйлаў рассыпаў, а сталы іхнія абярнуў;
16І сказаў прадаўцам галубоў: вазьмеце гэта адсюль, і з дома Айца Майго не рабеце дома гандлёвага.
17Пры гэтым вучні Ягоныя прыгадалі, што напісана: «рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне».
18На гэта Юдэі сказалі Яму ў адказ: якою азнакаю дакажаш Ты нам, што маеш уладу так рабіць?
19Ісус сказаў ім у адказ: разбурце храм гэты, і Я за тры дні ўзьвяду яго.
20На гэта сказалі Юдэі: гэты храм будаваўся сорак шэсьць гадоў, і Ты за тры дні ўзьвядзеш яго?
21А Ён казаў пра храм Цела Свайго.

Read ЯНА 2ЯНА 2
Compare ЯНА 2:15-21ЯНА 2:15-21