Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1-8 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Хто ёсьць - як мудрэц, і хто разумее значэньне слова? Мудрасьць прасьвятляе чалавеку аблічча яго, і суровасьць твару яго зьмяняецца.
2 Я кажу: трымайся царскага слова, і гэта дзеля прысягі перад Богам.
3 Не сьпяшайся ўхіляцца аблічча яго і не зацінайся ў слове благім; бо ён усё можа зрабіць, што захоча.
4 Дзе слова цара, там улада, і хто яму скажа: «што ты робіш?».
5 Хто выконвае запаведзь, той не зазнае нічога ліхога. Сэрца мудрага ведае час і ўправу;
6 бо на ўсякую рэч ёсьць свая пара і ўправа; а чалавеку вялікае ліха з таго,
7 бо ня ведае ён, што будзе; і як яно будзе - хто скажа яму?
8 Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка.
ЭКЛЕЗІЯСТА 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)