Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЭКЛЕЗІЯСТА - ЭКЛЕЗІЯСТА 8

ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1-8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Хто ёсьць - як мудрэц, і хто разумее значэньне слова? Мудрасьць прасьвятляе чалавеку аблічча яго, і суровасьць твару яго зьмяняецца.
2Я кажу: трымайся царскага слова, і гэта дзеля прысягі перад Богам.
3Не сьпяшайся ўхіляцца аблічча яго і не зацінайся ў слове благім; бо ён усё можа зрабіць, што захоча.
4Дзе слова цара, там улада, і хто яму скажа: «што ты робіш?».
5Хто выконвае запаведзь, той не зазнае нічога ліхога. Сэрца мудрага ведае час і ўправу;
6бо на ўсякую рэч ёсьць свая пара і ўправа; а чалавеку вялікае ліха з таго,
7бо ня ведае ён, што будзе; і як яно будзе - хто скажа яму?
8Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка.

Read ЭКЛЕЗІЯСТА 8ЭКЛЕЗІЯСТА 8
Compare ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1-8ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1-8