Text copied!
Bibles in Belarusian

СУДЗЬДЗЯЎ 5:10-29 in Belarusian

Help us?

СУДЗЬДЗЯЎ 5:10-29 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 Хто езьдзіць на белых асьліцах, хто сядзіць на дыванах і хто ходзіць па дарозе, сьпявайце песьню!
11 Сярод галасоў, што зьбіраюць статкі каля калодзежаў, там хай засьпяваюць хвалу правадырам Ізраіля! Тады выступіў да брамы народ Гасподні.
12 Паўстань, паўстань, Дэвора, паўстань, паўстань! засьпявай песьню! Паўстань, Варак! і вядзі палонных тваіх, сыне Авінаамаў!
13 Тады нямногім з моцных падначаліў Ён народ; Гасподзь падначаліў мне адважных.
14 Ад Яфрэма прыйшлі тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Веньямін, сярод народа твайго; ад Махіра ішлі правадыры, і ад Завулона тыя, што валодалі трысьцінай пісцовай.
15 І князі Ісахаравыя з Дэвораю, і Ісахар гэтак сама, як Варак, кінуўся ў даліну пешы. У родах Рувімавых вялікая нясуладзіца.
16 Чаго сядзіш ты паміж кашарамі, слухаючы бляяньне авечак? У плямёнах Рувімавых вялікая нясуладзіца.
17 Галаад жыве спакойна за Ярданам; Дану чаго баяцца з караблямі? Асір сядзіць на беразе мора і каля прыстаняў сваіх жыве спакойна.
18 Завулон - гэта люд, які душу сваю асудзіў на сьмерць, і Нэфталім на вышынях поля.
19 Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра.
20 Зь неба ваявалі зоркі, са шляхоў сваіх ваявалі зь Сісарам.
21 Паток Кісон падхапіў іх, паток Кедумін, паток Кісон. Тапчы, душа мая, сілу!
22 Тады ламаліся капыты конскія ад уцёкаў, ад уцёкаў борздых ягоных.
23 Праклянеце Мэроз, кажа анёл Гасподні, праклянеце жыхароў яго за тое, што ня прыйшлі на дапамогу Госпаду, на дапамогу Госпаду з адважнымі.
24 Хай будзе дабраславёная сярод жанчын Яіль, жонка Хэвэра Кенэяніна, сярод жанчын у намётах хай будзе дабраславёная!
25 Вады папрасіў ён: малака прынесла яна, у чары вяльможніцкай падала малака выдатнага.
26 Руку левую працягнула яна да кала, а сваю правую да малатка работніцкага; ударыла Сісару, прабіла галаву ягоную, разьбіла і пранізала скроню яму.
27 І схіліўся да ног яе, упаў і ляжаў, да ног яе схіліўся, упаў: дзе схіліўся, там і ўпаў забіты.
28 У вакно выглядае й галосіць маці Сісаравая праз рашотку: чаму доўга ня йдзе яго коньніца, чаго замарудзілі колы яго калясьніц?
29 Рассудлівыя зь яе каляжанак ёй адказалі, і сама яна адказвае на пытаньні свае:
СУДЗЬДЗЯЎ 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)