Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - СУДЗЬДЗЯЎ - СУДЗЬДЗЯЎ 5

СУДЗЬДЗЯЎ 5:10-29

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10Хто езьдзіць на белых асьліцах, хто сядзіць на дыванах і хто ходзіць па дарозе, сьпявайце песьню!
11Сярод галасоў, што зьбіраюць статкі каля калодзежаў, там хай засьпяваюць хвалу правадырам Ізраіля! Тады выступіў да брамы народ Гасподні.
12Паўстань, паўстань, Дэвора, паўстань, паўстань! засьпявай песьню! Паўстань, Варак! і вядзі палонных тваіх, сыне Авінаамаў!
13Тады нямногім з моцных падначаліў Ён народ; Гасподзь падначаліў мне адважных.
14Ад Яфрэма прыйшлі тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Веньямін, сярод народа твайго; ад Махіра ішлі правадыры, і ад Завулона тыя, што валодалі трысьцінай пісцовай.
15І князі Ісахаравыя з Дэвораю, і Ісахар гэтак сама, як Варак, кінуўся ў даліну пешы. У родах Рувімавых вялікая нясуладзіца.
16Чаго сядзіш ты паміж кашарамі, слухаючы бляяньне авечак? У плямёнах Рувімавых вялікая нясуладзіца.
17Галаад жыве спакойна за Ярданам; Дану чаго баяцца з караблямі? Асір сядзіць на беразе мора і каля прыстаняў сваіх жыве спакойна.
18Завулон - гэта люд, які душу сваю асудзіў на сьмерць, і Нэфталім на вышынях поля.
19Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра.
20Зь неба ваявалі зоркі, са шляхоў сваіх ваявалі зь Сісарам.
21Паток Кісон падхапіў іх, паток Кедумін, паток Кісон. Тапчы, душа мая, сілу!
22Тады ламаліся капыты конскія ад уцёкаў, ад уцёкаў борздых ягоных.
23Праклянеце Мэроз, кажа анёл Гасподні, праклянеце жыхароў яго за тое, што ня прыйшлі на дапамогу Госпаду, на дапамогу Госпаду з адважнымі.
24Хай будзе дабраславёная сярод жанчын Яіль, жонка Хэвэра Кенэяніна, сярод жанчын у намётах хай будзе дабраславёная!
25Вады папрасіў ён: малака прынесла яна, у чары вяльможніцкай падала малака выдатнага.
26Руку левую працягнула яна да кала, а сваю правую да малатка работніцкага; ударыла Сісару, прабіла галаву ягоную, разьбіла і пранізала скроню яму.
27І схіліўся да ног яе, упаў і ляжаў, да ног яе схіліўся, упаў: дзе схіліўся, там і ўпаў забіты.
28У вакно выглядае й галосіць маці Сісаравая праз рашотку: чаму доўга ня йдзе яго коньніца, чаго замарудзілі колы яго калясьніц?
29Рассудлівыя зь яе каляжанак ёй адказалі, і сама яна адказвае на пытаньні свае:

Read СУДЗЬДЗЯЎ 5СУДЗЬДЗЯЎ 5
Compare СУДЗЬДЗЯЎ 5:10-29СУДЗЬДЗЯЎ 5:10-29