Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 7:10-17 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 7:10-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,
11 бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.
12 Таму закон сьвяты, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
13 Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь.
14 Бо мы ведаем, што закон - духоўны, а я плоцкі, прададзены грэху.
15 Бо не разумею, што раблю; таму што ня тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю.
16 А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,
17 а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.
РЫМЛЯНАЎ 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)