Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 7

РЫМЛЯНАЎ 7:10-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
10а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,
11бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.
12Таму закон сьвяты, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
13Дык вось, няўжо добрае зрабілася мне сьмертаносным? Зусім не; але грэх, які выявіўся грэхам, бо праз добрае нясе мне сьмерць, так што грэх робіцца занадта грэшным праз запаведзь.
14Бо мы ведаем, што закон - духоўны, а я плоцкі, прададзены грэху.
15Бо не разумею, што раблю; таму што ня тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю.
16А калі раблю тое, чаго не хачу, дык згаджаюся з законам, што ён добры,
17а таму ўжо ня я раблю тое, а грэх, які жыве ўва мне.

Read РЫМЛЯНАЎ 7РЫМЛЯНАЎ 7
Compare РЫМЛЯНАЎ 7:10-17РЫМЛЯНАЎ 7:10-17