Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 7:1-11 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 7:1-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Хіба вы ня ведаеце, браты, - бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, - што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы?
2 Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закона замужжа.
3 А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца пералюбніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закона і ня будзе пералюбніцаю, як выйдзе за другога мужа.
4 Гэтак і вы, браты мае, памерлі для закона Целам Хрыстовым, каб належаць Іншаму, Уваскрэсламу зь мёртвых, каб прынесьлі мы плод Богу.
5 Бо, калі мы жылі целам, тады шалы грахоўныя, што выяўляюцца праз закон, дзейнічалі ў чэлесах нашых, каб прыносіць плод сьмерці;
6 а цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары.
7 Што ж скажам? няўжо ад закона грэх? Зусім не; але я ня інакш спазнаў грэх, як праз закон, бо я не разумеў бы і жаданьня, калі б закон не ўказаў: не пажадай.
8 Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закона грэх мёртвы.
9 Я жыў калісьці без закона; але калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
10 а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,
11 бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.
РЫМЛЯНАЎ 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)