Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - РЫМЛЯНАЎ - РЫМЛЯНАЎ 7

РЫМЛЯНАЎ 7:1-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Хіба вы ня ведаеце, браты, - бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, - што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы?
2Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі памрэ муж, яна вызваляецца ад закона замужжа.
3А таму, калі пры жывым мужы яна выйдзе за другога, будзе называцца пералюбніцаю; а калі памрэ муж, яна вольная ад закона і ня будзе пералюбніцаю, як выйдзе за другога мужа.
4Гэтак і вы, браты мае, памерлі для закона Целам Хрыстовым, каб належаць Іншаму, Уваскрэсламу зь мёртвых, каб прынесьлі мы плод Богу.
5Бо, калі мы жылі целам, тады шалы грахоўныя, што выяўляюцца праз закон, дзейнічалі ў чэлесах нашых, каб прыносіць плод сьмерці;
6а цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары.
7Што ж скажам? няўжо ад закона грэх? Зусім не; але я ня інакш спазнаў грэх, як праз закон, бо я не разумеў бы і жаданьня, калі б закон не ўказаў: не пажадай.
8Але грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, абудзіў ува мне розныя жаданьні; бо без закона грэх мёртвы.
9Я жыў калісьці без закона; але калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
10а я памёр; і такім чынам запаведзь на жыцьцё паслужылася мне на сьмерць,
11бо грэх, узяўшы прычыну з запаведзі, увёў мяне ў спакусу і забіў ёю.

Read РЫМЛЯНАЎ 7РЫМЛЯНАЎ 7
Compare РЫМЛЯНАЎ 7:1-11РЫМЛЯНАЎ 7:1-11