Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 2:4-22 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 2:4-22 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 Альбо пагарджаеш багацьцем даброці, лагоднасьці і вялікай цярплівасьці Божай, не разумеючы, што даброць Божая вядзе цябе да пакаяньня?
5 Але, з упартасьці тваёй і нераскаянага сэрца ты сам сабе зьбіраеш гнеў на дзень гневу і абвяшчэньня праведнага суду ад Бога,
6 Які кожнаму аддасьць паводле дзеяў ягоных:
7 тым, якія ўвесь час ў добрых дзеях шукаюць славы, гонару і бесьсьмяротнасьці, - жыцьцё вечнае;
8 а тым, якія ўпарцяцца і супрацівяцца ісьціне, ды аддаюцца няпраўдзе, - лютасьць і гнеў.
9 Смутак і скруха ўсякай душы чалавека, які чыніць ліхое: першаму Юдэю, потым і Эліну!
10 Наадварот жа, слава і гонар і мір кожнаму, хто робіць добрае: першаму Юдэю, потым і Эліну!
11 Бо няма прывабы да асобы ў Бога.
12 Тыя, што без закона зграшылі, без закона і загінуць; а тыя, якія ў законе зграшылі, паводле закона прымуць суд,
13 бо не слухачы закона праведныя перад Богам, а выканаўцы закона апраўданы будуць;
14 бо, калі язычнікі, ня маючы закона, ад прыроды законнае робяць, дык, ня маючы закона, яны самі сабе закон:
15 яны паказваюць, што дзеі закона ў іх напісаны ў сэрцах, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну,
16 у дзень, калі паводле зьвеставаньня майго, Бог будзе судзіць таемныя дзеі людзей празь Ісуса Хрыста.
17 Вось, ты называешся Юдэем, і супакойваеш сябе законам, і хвалішся Богам,
18 і ведаеш волю Ягоную, і разумееш лепшае, навучаючыся з закона,
19 і ўпэўнены пра сябе, што ты павадыр сьляпым, сьвятло тым, што ходзяць у цемры, -
20 выхавальнік неразумным, настаўнік дзецям, які мае ўзор розуму і ісьціны ў законе:
21 як жа ты, навучаючы другога, ня вучыш сябе самога?
22 Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні?
РЫМЛЯНАЎ 2 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)