Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 84:4-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 84:4-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
5 Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.
6 Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?
7 Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?
8 Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.
9 Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.
10 Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
11 Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;
ПСАЛТЫР 84 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)