Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 83:1-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 83:1-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Сыноў Карэевых. Псальма.
2 Якія жаданыя селішчы Твае, Госпадзе сіл!
3 Душа мая стужылася, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Бога жывога.
4 І птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!
5 Дабрашчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе.
6 Дабрашчасны чалавек, сіла Якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе.
7 Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
8 прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сіёне
9 Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!
ПСАЛТЫР 83 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)