Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 83

ПСАЛТЫР 83:1-9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Сыноў Карэевых. Псальма.
2Якія жаданыя селішчы Твае, Госпадзе сіл!
3Душа мая стужылася, прагнучы ў двары Гасподнія; сэрца маё і цела маё імкнуцца да Бога жывога.
4І птушка знаходзіць сабе жытло, і ластаўка гняздо сабе, дзе пакласьці птушанятак сваіх, каля алтароў Тваіх, Госпадзе сіл, Цару мой і Божа мой!
5Дабрашчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе.
6Дабрашчасны чалавек, сіла Якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе.
7Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
8прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сіёне
9Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!

Read ПСАЛТЫР 83ПСАЛТЫР 83
Compare ПСАЛТЫР 83:1-9ПСАЛТЫР 83:1-9