Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 80:11-16 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 80:11-16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх».
12 Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
13 таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
14 О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
15 Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;
16 ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
ПСАЛТЫР 80 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)