Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 71:7-14 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 71:7-14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:
8 ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;
9 упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;
10 цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць;
11 і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму;
12 бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,
13 умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе;
14 ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі;
ПСАЛТЫР 71 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)