Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 68:20-34 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 68:20-34 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

20 Ты ведаеш паганьбеньне маё, сорам мой і агуду маю; ворагі мае ўсе прад Табою.
21 Маё сэрца зламала агуда, і я зьнямогся; чакаў спагады, але няма яе - і спагадцаў, ды не знаходжу.
22 І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне.
23 Няхай стане трапеза іхняя сеткаю ім, і мірнае застольле іхняе - пасткаю;
24 няхай запамрочацца іхнія вочы, каб ім ня бачыць, і сьцёгны расслабі ім назаўсёды;
25 вылі на іх лютасьць Тваю, і полымя гневу Твайго хай абдыме іх;
26 селішча іхняе няхай запусьцее, і ў палатках іхніх хай ніхто ня жыве,
27 бо, каго Ты забіў, яны яшчэ перасьледуюць, і пакуты Табою параненых памнажаюць.
28 Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю;
29 няхай скрэсьлены будуць з кнігі жывых, і хай ня будуць запісаны з праведнымі.
30 А я бедны і пакутую; дапамога Твая, Божа, хай адродзіць мяне.
31 Я буду славіць імя Бога майго ў песьні, буду ўзьвялічваць яго праслаўленьнем,
32 і будзе гэта даспадобы Госпаду болей, чым вол, чым цяля з рагамі і з капытамі.
33 Угледзяць гэта спрагненыя, і зарадуюцца. І ажыве сэрца ваша, богашукальнікі;
34 бо Гасподзь чуе ўбогіх і не пагарджае вязьнямі Сваімі.
ПСАЛТЫР 68 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)