Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 68:19-28 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 68:19-28 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 Наблізься да душы маёй, вызваль яе; дзеля ворагаў маіх уратуй мяне.
20 Ты ведаеш паганьбеньне маё, сорам мой і агуду маю; ворагі мае ўсе прад Табою.
21 Маё сэрца зламала агуда, і я зьнямогся; чакаў спагады, але няма яе - і спагадцаў, ды не знаходжу.
22 І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне.
23 Няхай стане трапеза іхняя сеткаю ім, і мірнае застольле іхняе - пасткаю;
24 няхай запамрочацца іхнія вочы, каб ім ня бачыць, і сьцёгны расслабі ім назаўсёды;
25 вылі на іх лютасьць Тваю, і полымя гневу Твайго хай абдыме іх;
26 селішча іхняе няхай запусьцее, і ў палатках іхніх хай ніхто ня жыве,
27 бо, каго Ты забіў, яны яшчэ перасьледуюць, і пакуты Табою параненых памнажаюць.
28 Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю;
ПСАЛТЫР 68 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)