15 дастань мяне з багавіньня, каб не загразнуў я: хай я вызвалюся ад ненавісьнікаў маіх і ад глыбокіх водаў;
16 хай не пацягне мяне цячэньне вады, хай не паглыне мяне багна, хай не замкне нада мною прорва пашчы свае.
17 Пачуй мяне, Госпадзе, бо добрая міласьць Твая; у мностве шчадротаў Тваіх дагледзь мяне,
18 не хавай твару Твайго ад раба Твайго, бо я смуткую; хутка пачуеш мяне;
19 Наблізься да душы маёй, вызваль яе; дзеля ворагаў маіх уратуй мяне.
20 Ты ведаеш паганьбеньне маё, сорам мой і агуду маю; ворагі мае ўсе прад Табою.
21 Маё сэрца зламала агуда, і я зьнямогся; чакаў спагады, але няма яе - і спагадцаў, ды не знаходжу.
22 І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне.
23 Няхай стане трапеза іхняя сеткаю ім, і мірнае застольле іхняе - пасткаю;