3 ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
4 бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
5 Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
6 бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
7 Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму - з роду ў род,