Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 51:3-10 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 51:3-10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною;
4 твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!
5 Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць;
6 ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны.
7 За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых.
8 Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць:
9 вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім.
10 А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя,
ПСАЛТЫР 51 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)