Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 21:5-13 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 21:5-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,
6 да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя; на Цябе спадзяваліся, і ня былі пасаромленыя.
7 А я чарвяк, а не чалавек, зьнявага ў людзей і пагарда ў народзе.
8 Усе, хто бачыць мяне, клянуць мяне; кажуць вуснамі, галавою ківаюць:
9 «ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму».
10 Але Ты вывеў мяне з улоньня матчынага; уклаў у мяне надзею каля грудзей маці маёй.
11 Табе я даручаны ад нараджэньня; ад улоньня маці маёй Ты - мой Бог.
12 Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.
13 Многа цялят абступілі мяне, тлустыя Васанскія акружылі мяне;
ПСАЛТЫР 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)