6Твае валасы - нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх; твае зубы - як статак авечак, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай,
7як палавінкі граната, шчочкі твае - пад кудзеркамі тваімі.
8Ёсьць шэсьцьдзясят царыц і восемдзесят наложніц і безьліч - дзяўчат;
9ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе.