Text copied!
Bibles in Belarusian

ПЕСЬНЯ 4:9-15 in Belarusian

Help us?

ПЕСЬНЯ 4:9-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

9 Паланіла ты сэрца маё, сястрыца, нявеста, паланіла ж ты сэрца маё адным паглядам вачэй, пацеркамі аднымі на шыйцы тваёй.
10 Якія пяшчотныя ласкі твае, сястрыца, нявеста, о, як намнога ласкі твае лепшыя за віно, і водар мазяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы!
11 Сотавы мёд цякучы - губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана.
12 Зачынены сад, сястрыца, нявеста, зачынены сад, запячатаная крыніца:
13 зарасьнікі твае - гранатавы гай з сакавітымі пладамі, кіперы з нардамі,
14 нард і шафран, аер і карынка, расьліны духмяныя, міра, альяс і найлепшы бальсан;
15 калодзеж садоў - крыніца з жывою вадою, і крыніцы зь Лівана!
ПЕСЬНЯ 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)