Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПЕСЬНЯ - ПЕСЬНЯ 2

ПЕСЬНЯ 2:12-16

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала,
13налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі!
14Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас - салодкі, бо мне тварык твой вабны!
15Лавіце нам лісянятак і лісак лавіце, што мне вінаграднік марнуюць; а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце!
16Каханы аддадзены мне, я - яму; ён пасьвіць сярод лілеяў.

Read ПЕСЬНЯ 2ПЕСЬНЯ 2
Compare ПЕСЬНЯ 2:12-16ПЕСЬНЯ 2:12-16