6Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
7Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
8З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
9Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
10зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
11Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
12Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
13мне мой мілы - як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
14Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы - дзьве галубіцы!
15Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень;