Text copied!
Bibles in Belarusian

МАРКА 4:24-30 in Belarusian

Help us?

МАРКА 4:24-30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

24 І сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам, слухачам.
25 Бо, хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.
26 І сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насеньне ў зямлю,
27 і сьпіць, і ўстае ноччу і днём, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ня ведае ён;
28 бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе;
29 калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.
30 І сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго?
МАРКА 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)