Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 26

ЛІКІ 26:9-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9Сыны Эліява: Нэмуіл, Датан і Авірон. Гэта тыя Датан і Авірон, якіх клічуць на сход, якія ўчынілі бунт супроць Майсея і Аарона разам з саўдзельнікамі Карэя, калі гэтыя ўчынілі бунт супроць Госпада;
10і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і Карэя: разам зь імі памерлі і саўдзельнікі іхнія, калі агонь зжэр дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны азнакаю;
11але сыны Карэевыя не памерлі.
12Сыны Сымонавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Нэмуіла пакаленьне Нэмуілавае, ад Яміна пакаленьне Ямінавае, ад Яхіна пакаленьне Яхінавае,
13ад Зары пакаленьне Зарынавае, ад Саўла пакаленьне Саўлавае;
14вось пакаленьні Сымонавыя: дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
15Сыны Гадавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Цафона пакаленьне Цафонавае, ад Хагія пакаленьне Хагіевае, ад Шунія пакаленьне Шуніевае,
16ад Азьнія пакаленьне Азьніевае, ад Эрыя пакаленьне Эрыевае,
17ад Арода пакаленьне Ародавае, ад Арэлія пакаленьне Арэліевае;
18вось пакаленьні сыноў Гадавых, паводле падліку іх: сорак тысяч пяцьсот.
19Сыны Юды: Ір і Анан; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай;

Read ЛІКІ 26ЛІКІ 26
Compare ЛІКІ 26:9-19ЛІКІ 26:9-19