Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 21

ЛІКІ 21:9-16

Help us?
Click on verse(s) to share them!
9І зрабіў Майсей меднага зьмея і выставіў яго на сьцяг, і калі зьмяя кусала чалавека, ён, зірнуўшы на меднага зьмея, заставаўся жывы.
10І выправіліся сыны Ізраілевыя і спыніліся ў Авоце;
11і выправіліся з Авота і спыніліся ў Іў-Аварыме, у пустыні, што насупраць Маава, на ўсход сонца;
12адтуль выправіліся і спыніліся ў даліне Зарэд;
13выправіўшыся адтуль, спыніліся ў той частцы Арнона ў пустыні, якая цячэ за межамі Амарэя, бо Арнон мяжа Маава, паміж Маавам і Амарэем.
14Таму і сказана ў кнізе змаганьняў Гасподніх:
15Вагеб у Суфе і патокі Арнона, і вярхоўе патоку, якое схіляецца да Шабэт-Ару і прымыкае да межаў Маава.
16Адсюль да Баэр; гэта той калодзеж, пра які Гасподзь сказаў Майсею: зьбяры народ, і дам ім вады.

Read ЛІКІ 21ЛІКІ 21
Compare ЛІКІ 21:9-16ЛІКІ 21:9-16