Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛІКІ - ЛІКІ 21

ЛІКІ 21:12-20

Help us?
Click on verse(s) to share them!
12адтуль выправіліся і спыніліся ў даліне Зарэд;
13выправіўшыся адтуль, спыніліся ў той частцы Арнона ў пустыні, якая цячэ за межамі Амарэя, бо Арнон мяжа Маава, паміж Маавам і Амарэем.
14Таму і сказана ў кнізе змаганьняў Гасподніх:
15Вагеб у Суфе і патокі Арнона, і вярхоўе патоку, якое схіляецца да Шабэт-Ару і прымыкае да межаў Маава.
16Адсюль да Баэр; гэта той калодзеж, пра які Гасподзь сказаў Майсею: зьбяры народ, і дам ім вады.
17Тады засьпяваў Ізраіль песьню гэтую: напаўняйся, калодзеж, сьпявайце яму;
18калодзеж, які выкапалі князі, выкапалі правадыры народу з законаўстаноўцам посахамі сваімі. З пустыні ў Матану,
19з Матаны ў Нагалііл, з Нагалііла ў Вамот,
20з Вамота ў Гай, што ў зямлі Маава, на вяршыні гары Фасгі, павернутай відам да пустыні.

Read ЛІКІ 21ЛІКІ 21
Compare ЛІКІ 21:12-20ЛІКІ 21:12-20