19 А Ірад тэтрарх, дакараны ім за Ірадыяду, жонку братавую, і за ўсё, што зрабіў Ірад благога,
20 дадаў да ўсяго іншага і тое, што ўвязьніў Яна ў цямніцу.
21 А калі ахрысьціўся ўвесь народ, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, - адчынілася неба,
22 і Дух Сьвяты сышоў на Яго ў цялесным вобразе, як голуб, і быў голас зь нябёсаў, які прамовіў: Ты Сын Мой любасны; Цябе Я ўпадабаў!
23 Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліеў,
24 Мататаў, Левіінаў, Мэлхіеў, Янаеў, Язэпаў,
25 Мататыеў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагееў.
26 Маатаў, Мататыеў, Сэмяіеў, Язэпаў, Юдаў,
27 Ёананаў, Рысаеў, Зарававэлеў, Салатыілеў, Нірыеў,
28 Мэлхіеў, Аддзіеў, Касамаў, ілмадамаў, Іраў,