Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 22:43-49 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 22:43-49 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

43 І зьявіўся Яму анёл зь нябёсаў і мацаваў Яго.
44 І ў змаганьні ўнутраным руплівей маліўся; і быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.
45 Устаўшы з малітвы, Ён прыйшоў да вучняў, і застаў іх у сьне ад смутку,
46 і сказаў ім: што вы сьпіце? устаньце і малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу.
47 Калі Ён яшчэ казаў гэта, паявіліся людзі, а наперадзе іх ішоў адзін з дванаццацёх, называны Юда, і ён падышоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго. Бо ён такі даў ім знак: каго я пацалую, Той і ёсьць.
48 А Ісус сказаў яму: Юда ці цалаваньнем выдаеш Сына Чалавечага?
49 Тыя, што былі зь Ім, бачачы, да чаго ўсё ідзе, сказалі Яму: Госпадзе! ці ня ўдарыць нам мечам?
ЛУКАША 22 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)