Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 19:17-35 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 19:17-35 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

17 І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
18 Прыйшоў другі і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла пяць мінаў.
19 Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьцю гарадамі.
20 Прыйшоў трэйці і сказаў: гаспадару! вось твая міна, якую я захоўваў, загарнуўшы ў хустачку;
21 бо я баяўся цябе, таму што ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
22 Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі судзіцьму цябе, ліхі раб! ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;
23 чаму ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
24 І сказаў тым, што стаялі першыя: вазьмеце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў.
25 І сказалі яму: гаспадару! у яго ёсьць дзесяць мінаў.
26 Кажу вам, што кожнаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, адымецца і тое, што мае;
27 а ворагаў маіх тых, якія не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзеце сюды і набеце перада мною.
28 Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далей, уваходзячы ў Ерусалім.
29 І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,
30 сказаўшы: ідзеце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знайдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце;
31 і калі хто спытаецца ў вас: навошта адвязваеце?, скажэце яму так: ён патрэбен Госпаду.
32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 А калі яны адвязвалі маладога асла, гаспадары ягоныя сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня?
34 Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду.
35 І прывялі яго да Ісуса: і накінуўшы вопратку сваю на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса.
ЛУКАША 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)