Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 19

ЛУКАША 19:17-35

Help us?
Click on verse(s) to share them!
17І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
18Прыйшоў другі і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла пяць мінаў.
19Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьцю гарадамі.
20Прыйшоў трэйці і сказаў: гаспадару! вось твая міна, якую я захоўваў, загарнуўшы ў хустачку;
21бо я баяўся цябе, таму што ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
22Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі судзіцьму цябе, ліхі раб! ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;
23чаму ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
24І сказаў тым, што стаялі першыя: вазьмеце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў.
25І сказалі яму: гаспадару! у яго ёсьць дзесяць мінаў.
26Кажу вам, што кожнаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, адымецца і тое, што мае;
27а ворагаў маіх тых, якія не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзеце сюды і набеце перада мною.
28Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далей, уваходзячы ў Ерусалім.
29І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,
30сказаўшы: ідзеце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знайдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце;
31і калі хто спытаецца ў вас: навошта адвязваеце?, скажэце яму так: ён патрэбен Госпаду.
32Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33А калі яны адвязвалі маладога асла, гаспадары ягоныя сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня?
34Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду.
35І прывялі яго да Ісуса: і накінуўшы вопратку сваю на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса.

Read ЛУКАША 19ЛУКАША 19
Compare ЛУКАША 19:17-35ЛУКАША 19:17-35