Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 27:13-38 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 27:13-38 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 Павеяў паўднёвы вецер, і яны, падумаўшы, што ўжо дасягнулі жаданага, выправіліся і паплылі паблізу Крыта.
14 Але неўзабаве падняўся на іх вецер бурны, які называецца эўраклідон.
15 Карабель падхапіла, так што ён ня мог супрацівіцца ветру, і мы насіліся, аддаўшыся хвалям.
16 І, набегшы на адну выспачку, якая называецца Клаўдай, мы ледзьве маглі ўтрымаць лодку;
17 падняўшы яе, пачалі шукаць дапаможнага сродку і абвязваць карабель; баючыся, каб ня сесьці на мялізну, спусьцілі ветразь і так насіліся.
18 На другі дзень, з прычыны вялікае буры, пачалі выкідваць груз.
19 А на трэйці мы сваімі рукамі павыкідалі з карабля рэчы.
20 Але як многа дзён ня відаць было ні сонца, ні зорак, а бура набірала ў моцы, дык нарэшце зьнікла ўсякая надзея на нашае выратаваньне.
21 І як доўга ня елі, дык Павал, стаўшы сярод іх, сказаў: мужы! трэба было паслухацца мяне і не адыходзіць ад Крыта, чым бы і ўніклі мы гэтых нягодаў і шкоды;
22 а цяпер умаўляю вас падбадзёрыцца духам, бо ніводная душа з вас не загіне, а толькі карабель;
23 бо анёл Бога, Якому належу я і Якому служу, зьявіўся мне сёньня ўначы
24 і сказаў: ня бойся! Паўле! табе трэба паўстаць перад кесарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою.
25 Таму падбадзёрцеся духам, мужы, бо я веру Богу, што будзе так, як мне сказана:
26 нам выпадае быць выкінутымі на якую-небудзь выспу.
27 У чатырнаццатую ноч, як насіла нас па Адрыятычным моры, пад поўнач, карабельнікі пачалі здагадвацца, што набліжаюцца да нейкай зямлі,
28 і, памераўшы глыбіню, знайшлі дваццаць сажняў; пасьля, адплыўшыся трохі, памералі зноў, і было ўжо пятнаццаць сажняў.
29 Баючыся, каб не наскочыць на камяністае дно, кінулі з кармы чатыры якары, і чакалі дня.
30 А калі карабельнікі хацелі ўцячы з карабля і спускалі на мора лодку, удаючы, быццам хочуць кінуць якары з носа,
31 Павал сказаў сотніку і воінам: калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце ўратавацца.
32 Тады воіны абсеклі вяроўкі ў лодкі, і яна ўпала.
33 На досьвітку Павал угаворваў усіх прыняць ежу, кажучы: сёньня чатырнаццаты дзень, як вы ў чаканьні, застаяцеся бязь ежы, ня еўшы нічога;
34 Таму прашу вас прыняць ежу: гэта паспрыяе ратунку вашага жыцьця; бо ні ў кога з вас не прападзе волас з галавы.
35 Сказаўшы гэта і ўзяўшы хлеб, ён падзякаваў Богу перад усімі і, разламаўшы яго, пачаў есьці.
36 Тады ўсе падбадзёрыліся і таксама прынялі ежу;
37 а было ўсіх нас на караблі дзьвесьце семдзесят шэсьць душ.
38 І наеўшыся, пачалі аблягчаць карабель, выкідаючы пшаніцу ў мора.
ДЗЕІ 27 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)