Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 27

ДЗЕІ 27:13-38

Help us?
Click on verse(s) to share them!
13Павеяў паўднёвы вецер, і яны, падумаўшы, што ўжо дасягнулі жаданага, выправіліся і паплылі паблізу Крыта.
14Але неўзабаве падняўся на іх вецер бурны, які называецца эўраклідон.
15Карабель падхапіла, так што ён ня мог супрацівіцца ветру, і мы насіліся, аддаўшыся хвалям.
16І, набегшы на адну выспачку, якая называецца Клаўдай, мы ледзьве маглі ўтрымаць лодку;
17падняўшы яе, пачалі шукаць дапаможнага сродку і абвязваць карабель; баючыся, каб ня сесьці на мялізну, спусьцілі ветразь і так насіліся.
18На другі дзень, з прычыны вялікае буры, пачалі выкідваць груз.
19А на трэйці мы сваімі рукамі павыкідалі з карабля рэчы.
20Але як многа дзён ня відаць было ні сонца, ні зорак, а бура набірала ў моцы, дык нарэшце зьнікла ўсякая надзея на нашае выратаваньне.
21І як доўга ня елі, дык Павал, стаўшы сярод іх, сказаў: мужы! трэба было паслухацца мяне і не адыходзіць ад Крыта, чым бы і ўніклі мы гэтых нягодаў і шкоды;
22а цяпер умаўляю вас падбадзёрыцца духам, бо ніводная душа з вас не загіне, а толькі карабель;
23бо анёл Бога, Якому належу я і Якому служу, зьявіўся мне сёньня ўначы
24і сказаў: ня бойся! Паўле! табе трэба паўстаць перад кесарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою.
25Таму падбадзёрцеся духам, мужы, бо я веру Богу, што будзе так, як мне сказана:
26нам выпадае быць выкінутымі на якую-небудзь выспу.
27У чатырнаццатую ноч, як насіла нас па Адрыятычным моры, пад поўнач, карабельнікі пачалі здагадвацца, што набліжаюцца да нейкай зямлі,
28і, памераўшы глыбіню, знайшлі дваццаць сажняў; пасьля, адплыўшыся трохі, памералі зноў, і было ўжо пятнаццаць сажняў.
29Баючыся, каб не наскочыць на камяністае дно, кінулі з кармы чатыры якары, і чакалі дня.
30А калі карабельнікі хацелі ўцячы з карабля і спускалі на мора лодку, удаючы, быццам хочуць кінуць якары з носа,
31Павал сказаў сотніку і воінам: калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце ўратавацца.
32Тады воіны абсеклі вяроўкі ў лодкі, і яна ўпала.
33На досьвітку Павал угаворваў усіх прыняць ежу, кажучы: сёньня чатырнаццаты дзень, як вы ў чаканьні, застаяцеся бязь ежы, ня еўшы нічога;
34Таму прашу вас прыняць ежу: гэта паспрыяе ратунку вашага жыцьця; бо ні ў кога з вас не прападзе волас з галавы.
35Сказаўшы гэта і ўзяўшы хлеб, ён падзякаваў Богу перад усімі і, разламаўшы яго, пачаў есьці.
36Тады ўсе падбадзёрыліся і таксама прынялі ежу;
37а было ўсіх нас на караблі дзьвесьце семдзесят шэсьць душ.
38І наеўшыся, пачалі аблягчаць карабель, выкідаючы пшаніцу ў мора.

Read ДЗЕІ 27ДЗЕІ 27
Compare ДЗЕІ 27:13-38ДЗЕІ 27:13-38