Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 8:23-36 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 8:23-36 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

23 адвеку была я памазаная, ад пачатку, ад правеку зямлі.
24 Я нарадзілася, калі ня было яшчэ бездані, калі яшчэ ня было крыніц, багатых вадою.
25 Я нарадзілася перш, чым былі пастаўлены горы, раней за пагоркі,
26 калі яшчэ Ён не стварыў ні зямлі, ні палёў, ні пачатковых пылінак сусьвету.
27 Ён рыхтаваў нябёсы, я была там. Калі ён крэсьліў скляпеньне над паверхняю бездані,
28 калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані,
29 калі даваў мору статут, каб воды не заступалі межаў яго, калі закладваў асновы зямлі:
30 тады я была пры Ім за майстра, і была кожны дзень радасьцю, весялосьцю была перад абліччам Ягоным заўсёды,
31 радуючыся на зямным коле Яго, і радасьць мая была з сынамі чалавечымі.
32 Цяпер, дзеці, паслухайце мяне; і шчасныя тыя, што будуць ахоўваць шляхі мае!
33 Паслухайце настаўленьня, і мудрымі станьце, і не адступайцеся ад яго.
34 Шчасны той чалавек, які слухае мяне, чуваючы дзень у дзень каля варотаў маіх і вартуючы дзьверы мае!
35 Бо, хто знайшоў мяне, той знайшоў жыцьцё, і атрымае мілату ад Госпада;
36 а хто грэшыць супроць мяне, учыняе шкоду душы маёй: усе тыя, што ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
ВЫСЛОЎІ 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)