Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 5:14-21 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 5:14-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха сярод сходу і грамады!»
15 Пі ваду з тваёй крыніцы, тую, якая цячэ з тваёй студні.
16 Хай не разьліваюцца крыніцы твае па вуліцы, патокі водаў - па плошчах;
17 хай яны будуць належаць табе самому, а ня чужым з табою.
18 Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй маладосьці,
19 любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды.
20 І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое?
21 Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго.
ВЫСЛОЎІ 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)