Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 3:17-25 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 3:17-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

17 шляхі яе - шляхі прыемнасьці, і ўсе сьцежкі яе - мірныя.
18 Яна - дрэва жыцьця тым, што называюць яе, - і шчасныя тыя, што маюць яе!
19 Гасподзь мудрасьцю ўтварыў зямлю, нябёсы паставіў розумам;
20 Яго мудрасьцю адчыніліся бездані, і воблакі кропяць расою.
21 Сыне мой, ня ўпускай з вачэй тваіх гэтага; захоўвай здаровае мысьленьне і разважлівасьць:
22 і яны будуць жыцьцём душы тваёй і акрасаю шыі тваёй.
23 Туды бясьпечна пойдзеш шляхам тваім і нага твая не спатыкнецца.
24 Калі ляжаш спаць, ня будзеш баяцца; і як засьнеш, сон твой салодкі будзе.
25 Не збаішся раптоўнага страху і пагібелі ад бязбожных, калі яна прыйдзе;
ВЫСЛОЎІ 3 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)