Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 18:13-20 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 18:13-20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.
14 Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух - хто можа ўмацаваць яго.
15 Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.
16 Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.
17 Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе.
18 Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.
19 Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.
20 Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца.
ВЫСЛОЎІ 18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)