Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 18:11-18 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 18:11-18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Маёмасьць багатага - як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.
12 Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.
13 Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.
14 Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух - хто можа ўмацаваць яго.
15 Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.
16 Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.
17 Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе.
18 Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.
ВЫСЛОЎІ 18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)