28 І прыйшоў адзін сьвятар з тых, каго выселілі з Самарыі, і жыў у Вэтылі, і вучыў іх, як шанаваць Госпада.
29 Прытым зрабіў кожны народ і сваіх багоў і паставіў у бажніцах вышыняў, якія ўсталявалі Самаране, - кожны народ у сваіх гарадах, дзе жывуць яны:
30 Вавілоняне зрабілі Сукотбэнот, Кутыйцы зрабілі Нэргала, Эмацяне зрабілі Ашыму,
31 Авійцы зрабілі Ніўхаза і Тартака, а Сэпарваімцы палілі сыноў сваіх у агні Адрамэлэху і Анамэлэху, багам Сэпарваімскім.
32 Тым часам шанавалі і Госпада, і паставілі ў сябе сьвятароў вышыняў з асяродзьдзя свайго, і яны служылі ў іх у капішчах вышыняў.
33 Госпада яны шанавалі, і багам сваім яны служылі паводле звычаю народаў, зь якіх выселілі іх.
34 Да гэтага дня робяць яны паводле сваіх звычаяў: не баяцца Госпада і ня ўчыняюць паводле пастановаў і абрадаў, якія наказаў Гасподзь сынам Якава, якому даў Ён імя Ізраіля.