Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 8:8-13 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 8:8-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 І высунуліся жэрдкі так, што галоўкі жэрдак відны былі зь сьвяцілішча перад давірам, але ня выходзілі вонкі; яны там і да сёньня.
9 У каўчэгу нічога ня было, апрача двух каменных скрыжаляў, якія паклаў туды Майсей на Харыве, калі Гасподзь заключыў запавет з сынамі Ізраілевымі, пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай.
10 Калі сьвятары выйшлі зь сьвяцілішча, воблака напоўніла дом Гасподні;
11 і не маглі сьвятары стаяць на набажэнстве з прычыны воблака; бо слава Гасподняя напоўніла храм Гасподні.
12 Тады сказаў Саламон: Гасподзь сказаў, што Ён упадабаў быць у імгле;
13 я пабудаваў храм у жытлішчы Табе, месца, каб быць Табе вечна.
3 ЦАРСТВАЎ 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)