Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 7:25-38 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 7:25-38 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

25 Яно стаяла на дванаццаці валах: тры глядзелі на поўнач, тры глядзелі на захад, тры глядзелі на поўдзень і тры глядзелі на ўсход; мора ляжала на іх, і зады іх былі павернутыя ўсярэдзіну пад яго.
26 Таўшчынёю яно было ў далонь, і краі яго, зробленыя падобна да беражкоў чары, былі падобныя на лілею, якая распусьцілася. Яно ўмяшчала дзьве тысячы батаў.
27 І зрабіў ён дзесяць медных падставак; даўжыня кожнай падстаўкі - чатыры локці, шырыня - чатыры локці і тры локці - вышыня.
28 І вось будова падставак: у іх сьцены, сьцены паміж навугольнымі пласьцінамі;
29 на сьценах, якія паміж навугольнікамі, ільвы, валы і херувімы; таксама і на навугольніках, а вышэй і ніжэй ільвоў і валоў - раскідзістыя вянкі;
30 каля кожнай падстаўкі па чатыры медныя колы і восі медныя. На чатырох кутах выступы накшталт плячэй, выступы літыя зьнізу, пад чараю, каля кожнага вянка.
31 Адтуліна ад унутранага вянка да верху адзін локаць; адтуліна яго круглая, як у падножжа слупоў, паўтара локця і каля адтуліны яго выявы; але бакавыя сьцены чатырохкутныя, ня круглыя.
32 Пад сьценамі было чатыры колы, і восі колаў у падстаўках; вышыня кожнага кола - паўтара локця.
33 Будова колаў такая самая, як і будова колаў у калясьніцы; восі іх і абады іх і сьпіцы іх і калодкі іх, усё было літое.
34 Чатыры выступы на чатырох кутах кожнай падстаўкі; з падстаўкі выходзілі выступы яе.
35 І наверсе падстаўкі круглае ўзвышэньне на паўлокця вышыні; і на версе падстаўкі тронкі яе і сьцены яе з адной зь ёю масы.
36 І вырабіў ён на дошчачках яе тронкі і на сьценах яе херувімаў, львоў і пальмы, колькі дзе дазваляла месца, і вакол раскідзістыя вянкі.
37 Так зрабіў ён дзесяць падставак: ва ўсіх іх адно ліцьцё, адна мера, адзін выгляд.
38 І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак.
3 ЦАРСТВАЎ 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)