Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 4:25-32 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 4:25-32 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

25 І жылі Юда і Ізраіль спакойна, кожны пад вінаграднікам сваім і пад смакоўніцаю сваёю, ад Дана да Вірсавіі, ва ўсе дні Саламона.
26 І было ў Саламона сорак тысяч стойлаў пад коней калясьнічных і дванаццаць тысяч для коньніцы.
27 І тыя прыстаўнікі дастаўлялі цару Саламону ўсё належнае да стала цара, кожны ў свой месяц, і не дапускалі нястачы ні ў чым.
28 І ячмень і салому коням і мулам дастаўлялі кожны ў сваю чаргу на месца, дзе быў цар.
29 І даў Бог Саламону мудрасьць і вельмі вялікі розум - і шырокі розум, як пясок на беразе мора.
30 І была мудрасьць Саламонава вышэйшая за мудрасьць усіх сыноў усходу і за ўсю мудрасьць Егіпцянаў.
31 Ён быў мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы і за Этана Эзрахіта і Эмана, і Халкола і за Дарду, сыноў Малхола, і імя ягонае было ў славе ва ўсіх навакольных народаў.
32 І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў, і песьняў у яго было тысяча і пяць;
3 ЦАРСТВАЎ 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)